Увечары 9 студзеня незвычайны касцюмаваны перфоманс зладзілі ў цэнтры Гродна госці з Расіі і Украіны. Кампанія з васьмі турыстаў у чорных касцюмах і з самаробнымі ліхтарыкамі прайшлася па вуліцах горада і фатаграфаваліся з гродзенцамі.

«Не, мы не калядуем — мы асвячаем ваш горад. — распавядае адна з турыстак Алена Ціханава. — У нас такі незвычайны перфоманс. Мы падарожнічаем і прыехалі ў Гродна на святы. Тут добра і калі мы былі першы раз увосень, то пазнаёміліся з мясцовымі творчымі людзьмі. Гэтым разам прыехалі і наведалі вёску мастакоў Салацце, там атрымалі майстар-клас ад мастака Алеся Сурава. Натхніліся, а пасля вырашылі падзяліцца сваёй радасцю з гараджанамі і выйшлі на перфоманс у такіх цікавых касцюмах і з ліхтарыкамі».

Турысты з Расіі і Украіны зладзілі перформанс у цэнтры Гродна
Касцюмы і самаробныя ліхтарыкі турысты зрабілі падчас майстар класа ад Алеся Сурава. Госці з Расіі і Украіны прыехалі ў Гродна на пяць дзён.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life