У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі каманда Сяргея Пушкова на сваёй пляцоўцы 8 студзеня абыграла жлобінскі «Металург». Пасля гульні галоўны трэнер гродзенцаў адзначыў, што яго каманда ў апошні час паказвае той хакей да якога яны і імкнуцца.
За гульню «Нёман» амаль у тры разы перакідаў свайго суперніка.
«Нёман» — «Металург» 4:1 (3:1, 1:0, 0:0)
галы:
07:00 1:0 — А.Маляўка (Баярчук, С.Маляўка)
17:28 2:0 — Ляўша (Кіслы, Рэмезаў)
17:53 2:1 — Абмётка (Нікулін, Палішчук)
19:31 3:1 — С.Маляўка (А.Маляўка)
27:03 4:1 — Елісеенка (Рэмезаў, Кіслы, — бол.)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Ну я думаю, што можна застацца задаволеным ўжо другім такім матчам. Каманда паказала сёння вельмі добры хакей, якім трэнерскі склад задаволены. Думаю, і гледачам матч спадабаўся. Вельмі хуткая, актыўная і агрэсіўная гульня. Пераходзілі ад абароны да атакі, стваралі вельмі шмат момантаў, г. зн. вельмі добра сёння каманда згуляла. Я зайшоў і проста падзякаваў хлопцаў у распранальні. Гэта той хакей, да якога мы імкнемся, каб нападаючыя лезлі на вароты, былі вострымі і агрэсіўнымі. Сёння гэта было. Добры хакей, мне вельмі спадабаўся.
Пасля перамогі над «Металургам» гродзенцы працягваюць утрымлівацца на другім радку ў турнірнай табліцы з 79 ачкамі ў актыве. На першым ідзе «Юнацтва» — 91, на трэцім «Шахцёр» — 78.
Свой наступны матч «Нёман» правядзе на выездзе 12 студзеня з «Лідай».