Яшчэ адну шахматную фігуру другой паловы XIII стагоддзя выявілі археолагі на Замкавай гары

Падчас раскопак на Замкавай гары археолагі выявілі яшчэ адну шахматную фігуру. У пластах XIII стагоддзя пешка «чакала» гродзенскіх даследчыкаў у адной з раскрытых драўляных пабудоў, піша «Гродзенская праўда». Выканана яна з дрэва, а аснову фігуры ўпрыгожвае сімвал, які нагадвае знак сонца, — кола са спіцамі. Цяперашняя знаходка стала ўжо чацвёртай у так званай «партыі» Замкавай гары.

Першай яшчэ ў самым пачатку раскопак на Замкавай гары стала ладдзя меркавана XIV стагоддзя. Пазней яе дапоўнілі пешка XIV стагоддзя, выкананая гэтак жа, як і папярэдняя знаходка, з рога жывёлы, і фрагмент шахматнай дошкі - адна з яе вертыкаляў або гарызанталяў дащжынёй крыху больш за 25 сантыметраў.


На Старым замку знайшлі кавалак сярэднявечнай шахматнай дошкі


Гэтая знаходка прыкладна другой паловы XIV стагоддзя аказалася яшчэ і вельмі «капрызнай». Большую частку часу фрагмент дошкі знаходзіўся ў спецыяльнай маразільнай камеры, паколькі кантакт з кіслародам пры звычайнай тэмпературы прыводзіў да разбурэння матэрыялу — дрэва з гісторыяй мінімум у шэсць стагоддзяў. Зараз гэты этап ўжо пазаду. Фрагмент шахматнай дошкі прайшоў спецыяльную апрацоўку і закансерваваны рэстаўратарамі.

Што яшчэ знаходзяць каля замка

— Яшчэ адной цікавай знаходкай, выяўленай побач з апошняй шахматнай фігурай, стаў нехарактэрны для нашых зямель пярсцёнак-пячатка. Каму ён мог належаць — пытанне адкрытае. Але на ім намаляваны, хутчэй за ўсё, радавы герб, і ён зможа паказаць кірунак для магчымых гістарычных гіпотэз. Па кансультацыю звярнуліся да вузкіх спецыялістаў, — распавяла загадчыца аддзела археалогіі гісторыка-археалагічнага музея Наталля Кізюкевіч.

Нягледзячы на ​​складаныя ўмовы надвор’я, праца археолагаў ля сцен Старога замка працягваецца дзень за днём, і з той жа інтэнсіўнасцю тут папаўняюцца «фонды» археалагічных пошукаў. У пластах другой паловы XIII стагоддзя сустракаюцца ўпрыгажэнні, розныя металічныя накладкі і прадметы ўжытку. Не так даўно, напрыклад, адкрылі клубочак нітак, рыбалоўны кручок.

Ля сцен Старога замка раскрылі 20 драўляных пабудоў

Практычна ўсе гэтыя знаходкі выяўлены ў старажытных драўляных пабудовах, якіх каля сцен Старога замка на сённяшні дзень раскрыта ужо 20. Датыроўкі кожнай з іх археолагі акрэсліваюць прыблізна, але ў будучыні змогуць казаць пра значна больш дакладны час іх магчымага будаўніцтва. Спілоўкі дрэва кожнага будынка адпраўляюцца ў сталіцу, і дзякуючы даследаванням адпаведных спецыялістаў датыроўка будзе значна больш дакладнай — у межах дзесяцігоддзяў.

— Першыя 16 узораў адправілі ў Мінск яшчэ ўлетку. Некаторыя з іх ужо можна звязаць з канкрэтнымі датамі. Напрыклад, час, калі быў ссечаны «будматэрыял» для верхняй пабудовы, даследчыкі вызначылі 1401 годам, адразу пад ёй — 1389 годам. Вядома, гэта зусім не азначае, што менавіта ў гэты год на Замкавай гары пачалося будаўніцтва выяўленых падчас раскопак будынкаў. Суадносіць такія лічбы будзем яшчэ і з той часовай прыналежнасцю, на якую паказваюць выяўленыя ў тым ці іншым пласце знаходкі, — кажа Наталля Кізюкевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025