У 2019 годзе пачнецца будаўніцтва гандлёва-офіснага будынка на месцы сквера на вуліцы Замкавай. У Hrodna.life з’явіўся праект фасада будынка: ён шмат у чым паўтарае фасады знесеных у савецкі час дамоў.

Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія даваенных пабудоў, але вонкава будынкі будуць вельмі падобныя.
Пра гэта сведчыць праект.
Офісны цэнтр на Замкавай паўторыць страчаную забудову? З’явяцца тры 1-2-павярховыя дамы
Нагадаем, участак плошчай 0,15 га за Палацам тэкстыльшчыкаў прадалі з аўкцыёну ў пачатку 2017 года для будаўніцтва гандлёва-офіснага будынка. Інвестарамі выступіў літоўскі бок – фірма “ДТ-Груп”. Яна валодае ў Беларусі сеткай піцэрый.
Чуткі пра будаўніцтва сучаснага будынка ў гістарычным цэнтры ўстрывожылі гараджан і гісторыкаў. Але, мяркуючы па праекце, заказчык плануе максімальна ўзнавіць страчаныя пабудовы старога горада.
Перад будаўніцтвам заказчык абяцае правесці археалагічныя раскопкі.

фото нач. XX века


