На першых у 2019 годзе таргах, якія прайшлі ў Гродзенскім гарвыканкаме ў аўторак, 8 студзеня з малатка сышлі два ўчасткі пад будаўніцтва прыватных катэджаў, а таксама гандлёвы павільён на прыпынку грамадскага транспарту, піша «Вячэрні Гродна».
Нягледзячы на тое, што ў аўкцыённым шорт-лісце было з чаго абраць, пакупнікі на таргі адрэагавалі млява. Напрыклад, за ўчастак на вуліцы Адэльска ў Паўднёвым-3 змагаліся ўсяго два ўдзельнікі - у выніку надзел плошчай ў 12 сотак пры стартавых 18,7 тыс рублёў «сышоў» за 25,4 тыс рублёў. На ўчастак у Зарыца-2 коштам 15,9 тыс рублёў прэтэндаваў толькі адзін удзельнік. А на 10 сотак у Баранавічах-9 і зусім ніхто не паклаў вока, у выніку ўчастак застаўся непрададзеным.
Больш напружанымі выйшлі таргі за адкрытую пляцоўку на прыпынку грамадскага транспарту «Медуніверсітэт», дзе прапануецца ўсталяваць гандлёвы павільён з прыпыначным навесам (напрыклад, як зроблены кіёск «Табакеркі» на вуліцы Маладзёжнай). Два ўдзельнікі ў ходзе барацьбы паднялі фінальны цэннік у 118 разоў - цана склала 28,5 тыс рублёў.
Бліжэйшы аўкцыён пройдзе ў аўторак, 22 студзеня.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…