Адна з самых папулярных у свеце франшыз сярод піцэрый — амерыканская сетка «Papa Johns» — запусціла свой першы рэстаран у Гродне. Паспрабаваць за 30 відаў піцы, выпіць кавы і з’есці суп, замовіць бізнес-ланч цяпер можна на вуліцы Карла Маркса, 24, піша vgr.by.
Установа адкрылася ўвечары ў пятніцу, 4 снежня, і, па словах персаналу, ужо паспела сабраць поўную залу наведвальнікаў. Зала разлічана на 40 пасадачных месцаў - гэта як сталы з крэсламі, так і канапы. Нягледзячы на тое, што піцэрыя ўжо абслугоўвае кліентаў, памяшканне не даведзена да поўнай гатоўнасці. Яшчэ вядуцца мантажныя работы, плануецца ўладкаваць дзіцячы куток, усталяваць дэкор на сцены.
— Мы — амерыканская франшыза, таму ўжо па факце ўсім адрозніваемся ад канкурэнтаў. Мы выкарыстоўваем традыцыйнае тонкае цеста — гэта амерыканскі падыход у вырабе піцы, — распавялі ва ўстанове.
Акрамя таго, прапануюцца халодныя і гарачыя закускі, салаты, дэсерты, супы, гарачыя і халодныя напоі.
Час працы стацыянарнага кафэ і дастаўкі - з 11.00 да 23.00 штодня.
Першы рэстаран Papa John’s у Беларусі адкрыўся ў красавіку 2015 года. За тры з паловай гады сетка вырасла да 11 піцэрый, большасць з іх сканцэнтраваны ў сталіцы. Аднак ужо адкрыліся ці вось-вось адчыняцца першыя рэгіянальныя кропкі - у Магілёве, Гомелі і Гродне. Дарэчы, у нашым горадзе можа з’явіцца яшчэ адна піцэрыя «Papa Johns» — адкрыццё запланавана на вясну гэтага года.