31-гадовы гродзенскі абаронца Іван Садаўнічы падпісаў кантракт з ФК Кайсар на 2019 г. Пра гэта паведаміла прэс-служба казахскага клуба.
У 2018 годзе Садаўнічы выступаў у «Жэтысу» і на наступны год вырашыў не працягваць кантракт з гэтай камандай, стаў шукаць іншыя варыянты працягу кар’еры. Пасля прагляду ў «Кайсаре» кіраўніцтва каманды падпісала кантракт з гродзенцам на сезон 2019 года.
Нагадаем, Садаўнічы ў Казахстане выступае з 2014 года, куды з’ехаў з «Нёмана». Гуляў раней за «Табол» і карагандзінскі «Шахцёр». Абаронца склад «Жэтысу» папоўніў перад пачаткам леташняга сезону. У рамках турніру КПЛ 2018 года гродзенец правёў за гэтыую каманду 15 паядынкаў, у якіх забіў 1 мяч.