Гістарычная свіння і «ачарненне савецкай рэчаіснасці». Hrodna.life выдаў календары на 2019 год з рэтра-здымкамі

У Новы год прынята браць самае лепшае і дарагое з мінулага. Для каманды Hrodna.life - гэта гродзенскія гісторыі і ўспаміны яго жыхароў. У 2018 мы падрыхтавалі і выдалі кнігу ўспамінаў гродзенцаў. Таму ў настольным календары 2019 года выкарысталі здымкі, якімі падзяліліся героі ўспамінаў.

Здымкам сімвала 2019 года, свінні, з намі падзялілася фатографка Наталля Дораш. Напэўна, гэта самая вядомая свіння ў гісторыі нашага горада. Пра тое, як з’явіўся здымак, Наталля распавяла Hrodna.life.

«Ачарненне савецкай рэчаіснасці»

«Справа была ў 1973 годзе, шпацыравала па вуліцы Савецкай. Раптам з боку вуліцы 8 Сакавіка (цяпер Вялікай Траецкай) выбегла на дарогу свіння. Я не разгубілася і стала яе фатаграфаваць.

Чалавек у доўгім паліто на супрацьлеглым баку тратуара заўважыў мае дзеянні, хуценька да мяне падбег і ўчэпіста схапіў мяне за локаць. Ён стаў склікаць мінакоў і патрабаваў выклікаць міліцыю, таму што я ачарняю савецкую рэчаіснасць — фатаграфую на цэнтральнай вуліцы горада свінню. Стаў збірацца натоўп… Але свіння пабегла ў бок Савецкай плошчы і ўсе рынуліся яе лавіць, грамадзянін пакінуў мой локаць і таксама пабег за свіннёй. Я ж пабегла ў процілеглы бок і мне ўдалося схавацца ад пільных грамадзян», — узгадвае Наталля Дораш.

Да слова, таго самага пільнага грамадзяніна плёнка фатографкі таксама захавала для гісторыі.

А надрукаваны насценны каляндар са знакамітым сімвалам года выглядае вось так:

Часам свіння — гэта проста свіння

Для каманды Hrodna.life здымак Наталлі Дораш вельмі сімвалічны. Зусім не таму, што «ачарняе» нейкую там рэчаіснасць. Свіння можа быць проста свіннёй, то бок — адным з фактаў у гісторыі горада. Але мы ўпэўнены, што з такімі ўважлівымі чытачамі ад нас ў новым годзе не схаваецца ніводная свіння і мы не прапусцім ніводнай важнай навіны. Разам мы зможам і далей расказваць пра ўсе цікавосткі і неверагодныя гісторыі, што будуць адбывацца ў Гродне.

Календары ад Hrodna.life атрымаюць нашы леташнія падпісчыкі і чытачы. Таксама мы падарым іх тым, хто аформіць падпіску на 2019 год. Падпіска адкрыецца ў бліжэйшы час. Частку накладу разыграем сярод сяброў нашых суполак у сацыяльных сетках.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025