За год нараджальнасць у Беларусі абвалілася на 7,5%

Нараджальнасць скарацілася ў Беларусі за 11 месяцаў мінулага года на 7,5%, а Беларусь страціла 15 тыс. чалавек, зазначыла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Падрабязней расказвае «Наша Н**а».

«Сёння назіраецца зніжэнне колькасці нараджальнасці. За 11 месяцаў 2018 года, у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, тэмп склаў 92,5% у нараджальнасці, што прывяло да таго, што мы за 11 месяцаў страцілі ў колькасці насельніцтва амаль 15 тысяч чалавек», — цытуе міністра «СБ. Беларусь сёння».

Гэта абумоўлена, перш за ўсё, тым, што цяпер на авансцэну выходзіць група жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, якія нарадзіліся ў 90-я гады. Гэта малалікая група, падкрэсліла Касцевіч.

«Па прагнозах, колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту будзе зніжацца па прычыне таго, што ў нас скарачаецца нараджальнасць», — сказала міністр. Таму мэта — павялічыць інтэнсіўнасць нараджэння дзяцей, матываваць жанчын нараджаць больш дзяцей.

Па словах Касцевіч, калі ў 2016 годзе каэфіцыент нараджальнасці складаў у нашай краіне 1,73 (гэта значыць 1,73 дзіцяці на жанчыну рэпрадуктыўнага ўзросту), то ў 2017 — 1,54.

У той жа час міністр адзначыла, што меры, якія прымаюцца ў краіне па падтрымцы шматдзетных сем’яў, даюць свае вынікі. Калі ў 2014 годзе дзяцей, якія нарадзіліся трэцімі і наступнымі, было 17 тыс., то ў 2015 — 20 тыс., у 2016 — 22 тыс., у 2017 — 21 тыс. Сярэдні тэмп прыросту склаў амаль 23%.

Падзяліцца
Меткі: дзеці

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025