Пад навагодняй ёлкай у Гродне скарысталі больш за ўсё інтэрнету

У МТС склалі рэйтынг самых «прапампаваных» навагодніх ёлак. Спецыялісты аператара высветлілі, якія гарады лідары па колькасці галасавога і інтэрнэт-трафіка, згенераванага на святочных пляцоўках краіны ў навагоднюю ноч. Гродна — першы па трафіку, піша «Гродзенская праўда».

Больш за ўсё інтэрнэтам карысталіся на цэнтральнай ёлцы ў Гродне, размешчанай на плошчы Леніна, — тут абаненты прапампавалі 166 537 мегабайт. Следам у рэйтынгу ідзе Віцебск: у ёлкі на плошчы Перамогі гараджане скарысталі 122 915 мегабайт. Замыкае тройку лідараў Брэст: у ёлкі на плошчы Леніна згенеравалі 97 823 мегабайт. У Мінску найбольшая актыўнасць зафіксавана ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы — 95 110 і 81 507 мегабайт адпаведна.

Традыцыйна для віншаванняў ля навагодніх ёлак абаненты скарысталі і званкі. Самым «гаваркім» у навагоднюю ноч стаўся Віцебск: тут прагаварылі 55 630 хвілін. А яшчэ віцябляне лідары па колькасці SMS — усяго было адпраўлена і атрымана 3 851 паведамленне. У Брэсце віншаванні гучалі 51 085 хвілін, у Гродне — 32 750 хвілін, у Магілёве ля ёлкі на вуліцы Ленінскай — 26 983 хвіліны.

Асноўны пік актыўнасці абанентаў прыйшоўся на першую гадзіну новага года. А вось на пляцоўцы ля Палаца спорту ў Мінску абаненты былі найбольш актыўныя ў 01:30, калі стартавала светлавое шоу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025