З 1 студзеня плацельшчыкі адзінага падатку змогуць самі абіраць рэжым ападаткавання, піша «Вячэрні Гродна».

Ёсць тры варыянты: па-ранейшаму плаціць адзіны падатак, перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання ці плаціць па агульнай сістэме выплаты падаходнага падатку. Выключэнне — ІП, якія гандлююць ў раздроб пэўнымі таварамі. Яны змогуць абіраць рэжым ападаткавання, калі ў справаздачны перыяд не быў выплачаны адзіны падатак.

Зменіцца механізм разліку ставак адзінага падатку. Стаўка будзе адной, але будзе адрознівацца па населеных пунктах. Пры гэтым мясцовыя Рады дэпутатаў змогуць толькі зніжаць стаўкі адзінага падатку, але не больш, чым удвая. Павялічваць забаронена.

Плануецца, што тыя, хто займаецца аквагрымам і пакаваннем тавараў, таксама будуць плаціць адзіны падатак.