У МТС склалі рэйтынг самых «прапампаваных» навагодніх ёлак. Спецыялісты аператара высветлілі, якія гарады лідары па колькасці галасавога і інтэрнэт-трафіка, згенераванага на святочных пляцоўках краіны ў навагоднюю ноч. Гродна — першы па трафіку, піша «Гродзенская праўда».
Больш за ўсё інтэрнэтам карысталіся на цэнтральнай ёлцы ў Гродне, размешчанай на плошчы Леніна, — тут абаненты прапампавалі 166 537 мегабайт. Следам у рэйтынгу ідзе Віцебск: у ёлкі на плошчы Перамогі гараджане скарысталі 122 915 мегабайт. Замыкае тройку лідараў Брэст: у ёлкі на плошчы Леніна згенеравалі 97 823 мегабайт. У Мінску найбольшая актыўнасць зафіксавана ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы — 95 110 і 81 507 мегабайт адпаведна.
Традыцыйна для віншаванняў ля навагодніх ёлак абаненты скарысталі і званкі. Самым «гаваркім» у навагоднюю ноч стаўся Віцебск: тут прагаварылі 55 630 хвілін. А яшчэ віцябляне лідары па колькасці SMS — усяго было адпраўлена і атрымана 3 851 паведамленне. У Брэсце віншаванні гучалі 51 085 хвілін, у Гродне — 32 750 хвілін, у Магілёве ля ёлкі на вуліцы Ленінскай — 26 983 хвіліны.
Асноўны пік актыўнасці абанентаў прыйшоўся на першую гадзіну новага года. А вось на пляцоўцы ля Палаца спорту ў Мінску абаненты былі найбольш актыўныя ў 01:30, калі стартавала светлавое шоу.