Рэканструкцыя дома па вуліцы Гараднічанскай, 23 пачалася ў верасні 2018 года. Уласнік плануе за год зрабіць з яго адміністрацыйны аб’ект з кафэ. Нядаўна з дома зніклі літыя балконы — краязнаўцы спалохаліся, што назаўсёды.
Старадаўнія балконы маюць вялікую цану. За апошнія 10 гадоў такія балконы бясследна знікалі з закінутых дамоў на вуліцах Свярдлова і Кірава: выкраданні так і не былі раскрытыя. У доме на Гараднічанскай распавялі Hrodna.life, што гараджанам і аматарам гісторыі турбавацца не варта — балконы проста на рамонце і пасля рэканструкцыі будынка іх павесяць назад.
«Пра каштоўнасць чыгунных гаўбцоў, якім ужо больш за 100 гадоў, мы цудоўна ведаем, — распавядае кіраўнік будаўнічых работ Іван. — Канструкцыі разабралі па секцыях і павезлі на аднаўленне. Цяпер іх чысцяць і фарбуюць. Пасля рамонту ўсё павесім назад».
Вядома, што на будынку па Гараднічанскай, 23 віселі тры балконы. Адзін з іх, які выходзіў на двор, прапаў бясследна яшчэ некалькі гадоў таму. Уласнік звяртаўся ў міліцыю — нікога не знайшлі.
Згодна з праектам у 2019 годзе рэканструкцыю дома плануюць скончыць. У будучыні там будзе адміністрацыйны будынак з кафэ на першым паверсе.
Вядома, што дом № 23 па Гараднічанскай быў пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1890 годзе. У 1930-х гадах дом належаў сям'і Аўгусевіч, якая здавала там кватэры. У 1944 г. у будынку размяшчаўся хоспіс пры Фарным касцёле, у 50-я гады — дом інвалідаў, а пасля паліклініка Гродзенскага раёна.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…