30 снежня сетка піцэрый Papa John’s адкрыла прыём анлайн-заказаў на дастаўку ў Гродне. Сам рэстаран адкрые свае дзверы для гасцей ужо на гэтых выхадных, ён знаходзіцца па адрасе Карла Маркса, 24.

У кожным рэстаране рыхтуюць амаль 30 відаў піцы: ад фірмовай «Супер Папа» з трыма відамі мяса да класічнай «Пепероні». Да піцы прапануюцца два віды тэсту — традыцыйнае і тонкае, магчымасць дадаць сырны борт або агароднінныя, мясныя інгрэдыенты, сабраўшы піцу на свой густ. З іншых страў прадстаўлены салаты, закускі, дэсерты і напоі. Абяцаецца, што першых наведвальнікаў будуць чакаць акцыі і зніжкі.

Заказ можна аформіць на сайце www.papajohns.by, выбраўшы горад Гродна, або з дапамогай мабільнага прыкладання «Папа Джонс Беларусь».

Першы рэстаран Papa John’s у Беларусі адкрыўся ў красавіку 2015 года. За тры з паловай гады сетка вырасла да 11 піцэрый, усе яны сканцэнтраваныя ў сталіцы. Апошняя кропка сеткі адкрылася ў сярэдзіне мінулага месяца ў Лошыцы.