Дабрацца ў цэнтр і вярнуцца назад гараджане змогуць з любога мікрараёна. З гадзіны ночы да пяці раніцы будуць хадзіць некаторыя тралейбусы і аўтобусы, піша «Перспектыва».
«Аператар пасажырскіх перавозак» паведаміў, што з гадзіны ночы да пяці раніцы на лінію выйдуць тралейбусныя маршруты № 3 «Фарты — вуліца Пераможная», № 7 «Політэхнічны каледж — вуліца Маладзёжная», № 13 «Фолюш — вуліца Пераможная», № 16 «Хімвалакно» — вуліца Маладзёжная", № 17 «Дзевятоўка — дзіцячая бальніца», № 18 «КСМ — вуліца Маладзёжная» і № 19 «Дзевятоўка — шпіталь». Перавозку пасажыраў таксама будуць ажыццяўляць 11 аўтобусных маршрутаў - №№ 1, 3, 6, 8, 15, 17, 20, 21, 26, 41 і 47. Расклад размешчаны на сайтах ГП «Аператар пасажырскіх перавозак» і ААТ «Аўтобусны парк г. Гродна «.
Праўда, у сувязі са святочнымі гуляннямі ля галоўнай ёлкі з 22.30 31 снежня да 4.30 1 студзеня будзе закрыты рух у цэнтры для асабістага транспарту, з 0.35 да 4.30 — для грамадскага, таму гарадскі транспарт паедзе ў аб’езд. Будзе часова забаронены рух па вуліцах Дзяржынскага (на ўчастку ад вул. 17 верасня да вул. Сацыялістычнай), Сацыялістычнай (ад вул. Ажэшкі да вул. Карбышава), Ажэшка (ад вул. Леніна да вул. Дзяржынскага), пл. А. Тызенгаўза, а таксама па вуліцы Максіма Горкага (ад вул. Міцкевіча да пл. А. Тызенгаўза).
Пасля 5:00 да 09:30 грамадскі транспарт паедзе ў рэжыме выхаднога дня. Таксама з 22:30 гадзін 31 снежня да 0:35 1 студзеня часова адменяць прыпынкі «Парк Жылібера» і «Тэатр лялек» на вуліцы Дзяржынскага, піша «Вячэрні Гродна».