З 29 снежня ў цэнтры Гродна пачынае працу новы лаўндж-бар — THE ШТАБ Hookah Bar. Установа адкрыецца ў падвале па адрасе 1-Працоўная, 10. У гэтым доме на першым паверсе ўжо год працуе піцэрыя «Форна».

[irp posts="46 229″ name="Справа «з агеньчыкам». Сіцыліец прыехаў у Гродна гатаваць італьянскую піцу на жывым агні"]

Акцэнт новай установы ў першую чаргу зроблены на вялікі выбар кальянаў і добрую кактэйльную карту. Інтэр'ер бара вытрыманы ў стылі лофт, у памяшканні зможа адначасова адпачыць каля 30 чалавек.

«Мы імкнуліся ажывіць гэты стары склеп, — распавядае кіраўнік Сяргей. — Хочам прапанаваць гораду новае месца для спакойнага баўлення часу ў коле сяброў. Месца, у якім можна будзе ў нязмушанай атмасферы пагутарыць і атрымаць асалоду ад вечара».

Акрамя кальянаў і напояў наведвальнікам прапануюць некалькі гульняў, лёгкія закускі. Магчыма, у будучыні з’явіцца піца з піцэрыі «Форна».

«Адкрыць бар у падвальным памяшканні было няпроста. Некалькі месяцаў мы шукалі адпаведнае месца, пасля распрацоўвалі дызайн і падбіралі персанал. Сёння ў нас сабралася моцная каманда з дасведчаных прафесіяналаў і амбіцыйнай моладзі», — дадаў Сяргей.

З 29 снежня бар THE ШТАБ адкрываецца ў тэставым рэжыме.

Адрас: 1-я Працоўная, 10

Час працы:

НД- ЧЦ — 17:00 — 01:00
ПТ, СБ — 17:00 — 04:00