На вуліцы Леніна з 29 снежня пачала працу невялікая кавярня «Пад носам». Тут усяго 10 месцаў. Фішкай стануць пітныя супы.

З-за маленькай плошчы ў кавярні будуць папулярызаваць ежу на вынас.

«Мне здаецца, вуліца Леніна ў Гродне — адна з самых цікавых. Таму мы і вырашылі тут адкрыцца, — кажа ўладальнік Сяргей. — Гэта вуліца паміж двума вакзаламі і яна не можа не быць папулярнай. Гэта сёння тут дзве-тры кавяранькі, але ў будучыні будзе больш. Такая ж сітуацыя і з вуліцай Будзёнага».

Каб адкрыць кавярню Сяргею спатрэбілася ўсяго 2,5 месяцы: столькі заняў пошук памяшкання, збор усіх дакументаў і рамонт.

Сяргей распавядае, што назву «Пад носам» выбралі з-за таго, што калі паглядзець на будынак здалёк, то там, дзе адкрылася кавярня, можна ўбачыць уваход-рот і вокны-вочы.

«А наогул канцэпцыя такая — не трэба нічога шукаць, у нас усё ёсць, як той казаў - пад носам. У кавярні можна і паесці, і выпіць кавы ці смачнага крафтавага піва. Нашай фішкай стануць пітныя супы. Гэта не Ролтан, а натуральны добры прадукт, у тым ліку і для вегетарыянцаў. Ёсць задумкі і наконт закусак, але гэта планы на бліжэйшую будучыню».

Адрас: Леніна, 14

Час працы: штодзённа з 9:00 да 21:00. У студзені кавярня пачне працаваць з 8:00.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life