На плошчы Леніна будзе арганізавана канцэртная праграма. Феерверк – гэтая кульмінацыя навагодняй ночы – ў дзве гадзіны, а пасля працяг – да чатырох, паведамляе “Гродна Плюс”.
Святочная навагодняя ноч пройдзе на плошчы Леніна з гадзіны да чатырох ночы. Выступяць мінскі артыст Дзмітрый Кароль, гурт «Тени», шоу “Максимум”, будзе піксельнае шоў ад шоў-праекту «Малина» і віншаванне галоўнага Дзеда Мароза і Снягуркі. Вядучыя мерапрыемства – Андрэй Стальбоўскі і Вадзім Васько, распавядае Жанна Дулін, рэжысёр Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць ва ўсіх мікрараёнах горада. 1 студзеня выступленні артыстаў будуць праходзіць на розных пляцоўках горада і ў мікрараёнах.
Глядзіце праграму навагодніх святаў у Гродна
УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадвае, што нельга знаходзіцца ў месцах масавага знаходжання ў п’яным выглядзе і праносіць на свята алкаголь і забароненыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаны для нанясення цялесных пашкоджанняў. На ўзмоцнены рэжым працы ў дні навагодніх святаў пераходзяць бальніцы, траўмапункты і служба хуткай дапамогі.
У навагоднюю ноч грамадскі транспарт у Гродне будзе вазіць пасажыраў да 5-й раніцы, а цэнтр часткова перакрыюць
– 30 і 31 снежня будзе пераважна хмарнае надвор’е, часам ападкі, у асноўным мокры снег, дождж. Тэмпература паветра на працягу сутак -3 … + 2. Ну і ў першы дзень новага года чакаецца таксама кароткачасовы снег, раніцай і днём у многіх раёнах краіны мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, – кажа Вольга Шамянская, інжынер-метэаролаг філіяла Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Вядома, якое надвор’е будзе ў навагоднюю ноч
https://youtu.be/07nMI8iMYgs