Традыцыйны дабрачынны матч з удзелам хакеістаў «Нёмана» і аматарскага клуба «Авангард» пройдзе ў Гродне 30 снежня. Уваход на матч будзе свабодным, але арганізатары просяць прыйсці заўзятараў з мяккімі цацкамі, каб паўдзельнічаць у эфектным шоў «Калядны мішкапад».

Хакеісты на мерапрыемства абавязкова запросяць дзяцей з дзіцячых дамоў, для іх будуць асобныя падарункі.

Прэс-служба клуба апублікавала наступную інфармацыю:

«Запрашаем вас у чарговы раз наведаць традыцыйны Калядны дабрачынны матч. І зноў мы верым, што нашая сустрэча дасць шмат станоўчых эмоцый, зносіны — вялікую хвалю пазітыву, а нашы добрыя сэрцы — дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Зноў мы падрыхтавалі для вас праграму, у якой ёсць хакей, конкурсы, гульні і абавязкова аўтограф-сесія і фота на памяць з хакеістамі на лёдзе. Усе жадаючыя паўдзельнічаць у эфектным шоў „Калядны мішкапад“, могуць прынесці з сабой любую мяккую цацку і ​​ў пэўны момант па камандзе вядучага кінуць яе на лёд. Гэта будзе салютам для пераможцаў хакейнай бітвы, а ўсе цацкі ў далейшым будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы. Прыходзьце, мы чакаем вас!»

11.00 — уваход на арэну
12.00 — пачатак матчу