Жыхары Альшанкі і бліжэйшых раёнаў могуць скакаць на батуце, гуляць у паралонавай яме і караскацца на скаладром. Спартыўны цэнтр «Гагарын» адкрыўся на вуліцы Волкава (Фабрычны), у будынку Дома культуры, піша «Вячэрні Гродна».
Урачыстае адкрыццё прайшло ў сераду днём. Па словах дырэктара кампаніі «Спартыўны свет» Андрэя Казлова для наведвальнікаў прадугледзелі зоны акрабатыкі і скалалазання. У зоне акрабатыкі знаходзіцца 11 батутаў, дзве з якіх з’яўляюцца спартовымі і дазваляюць трэніравацца прафесійным спартсменам.
Акрамя гэтага, для дзяцей арганізавалі паралонавую яму, горку і баскетбольны шчыт з кальцом, куды можна закідваць мяч у скачку. У зоне скалалазання знаходзіцца дзевяціметровы скаладром — самы высокі ў горадзе. Тут наведвальнікі могуць падымацца ўверх са спецыяльнай аўтаматычнай страхоўкай.
У будучыні тут адкрыюць спартыўныя секцыі па скачках на батуце, скалалазанню, а таксама фітнес на батуце для дзяўчат. Арганізатары вырашылі даць цэнтру назву «Гагарын», таму што гэта імя вядомае ўсім.
Нагадаем, гэта другі батутнай парк у горадзе. Першы адкрылі на рынку «Карона» ў ліпені гэтага года.У буднія дні з 10 да 17 гадзіна батута каштуе 8 рублёў, а з 17 да 22 гадзін — 10 рублёў. Па выхадных гадзінны квіток у батутны парк абыйдзецца ў 11 рублёў, а адпачынак для ўсёй сям'і (3 чалавекі) — 27 рублёў. Адзін уздым на скаладроме каштуе 4 рублі.