Забівалі ў меншасці: «Нёман» мінімальна абыграў «Шахцёр»

Падапечныя Сяргея Пушкова 25 снежня парадавалі гродзенскіх аматараў хакея чарговай перамогай. У Салігорску «Нёман» паказаў ўпэўненую гульню і перамог мясцовы «Шахцёр».

У прынцыповым паядынку мінімальную перамогу гродзенцам прынеслі дзве шайбы, якія ім ўдалося забіць у меншасці. А таксама упэўненая гульня галкіпера Віталя Труса.

«Шахцёр» — «Нёман» 2:3 (0:1, 1:1, 1:1)

галы:
08:03 0:1 — Маліноўскі (Елісеенка, Смураў)
25:28 0:2 — А.Маляўка (Хараманда, С.Маляўка, — мен.)
34:46 1:2 — Дзямкоў (Камбовіч, Туркін)
42:43 1:3 — Кіслы (С.Маляўка, — мен.)
59:36 2:3 — Гарбуноў (Шэлег, Радчэнка)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Па-першае, віншую ўсіх з каталіцкімі Калядамі! Па-другое, дзякуй нашым заўзятарам, якія прыехалі ў Салігорск падтрымаць каманду. Гэтая падтрымка была нам патрэбна. Матч быў добры і ў абароне, і ў нападзе. Мне спадабалася самааддача рабят. Не здаралася ў нас гульня ў большасці, але затое ўдала ўсё склалася ў меншасці. Два добрых галы ў меншасці - гэта заслуга рабят, якія згулялі учатырох.

Чарговы матч «Нёман» згуляе 27 снежня ў Гомелі супраць мясцовай каманды, а 29-га правядзе апошні матч у гэтым годзе менавіта ў Жлобіне і сустрэнецца там з «Металургам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025