Падапечныя Сяргея Пушкова 25 снежня парадавалі гродзенскіх аматараў хакея чарговай перамогай. У Салігорску “Нёман” паказаў ўпэўненую гульню і перамог мясцовы “Шахцёр”.
У прынцыповым паядынку мінімальную перамогу гродзенцам прынеслі дзве шайбы, якія ім ўдалося забіць у меншасці. А таксама упэўненая гульня галкіпера Віталя Труса.
“Шахцёр” – “Нёман” 2:3 (0:1, 1:1, 1:1)
галы:
08:03 0:1 – Маліноўскі (Елісеенка, Смураў)
25:28 0:2 – А.Маляўка (Хараманда, С.Маляўка, – мен.)
34:46 1:2 – Дзямкоў (Камбовіч, Туркін)
42:43 1:3 – Кіслы (С.Маляўка, – мен.)
59:36 2:3 – Гарбуноў (Шэлег, Радчэнка)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Па-першае, віншую ўсіх з каталіцкімі Калядамі! Па-другое, дзякуй нашым заўзятарам, якія прыехалі ў Салігорск падтрымаць каманду. Гэтая падтрымка была нам патрэбна. Матч быў добры і ў абароне, і ў нападзе. Мне спадабалася самааддача рабят. Не здаралася ў нас гульня ў большасці, але затое ўдала ўсё склалася ў меншасці. Два добрых галы ў меншасці – гэта заслуга рабят, якія згулялі учатырох.
Чарговы матч “Нёман” згуляе 27 снежня ў Гомелі супраць мясцовай каманды, а 29-га правядзе апошні матч у гэтым годзе менавіта ў Жлобіне і сустрэнецца там з “Металургам”.