У горадзе Свіслач мінак скраў з дваровай тэрыторыі шчанюка алабая. За крадзеж пагражае крымінальная адказнасць.
Мужчына шпацыраваў па вуліцы Камсамольскай, убачыў у двары крамы шчаня пароды алабай і забраў яго. Шчаня ўжо цяпер адпавядае памерам сярэднестатыстычнага сабакі, а пасталеўшы, дарасце до 78 сантыметраў у карку і 79 кілаграмаў вагі. Гэта не збянтэжыла выкрадальніка, пазней мужчына растлумачыў міліцыянерам, што сабака яму проста спадабаўся.
Падазроны ўжо раней бываў асуджаны, у тым ліку і за крадзяжы. Шчаня жа нават не ўцяміла, што з ім не гуляюць, а выкрадаюць.
Гаспадар сабакі, прадавец у краме, адразу звярнуўся ў праваахоўныя органы, прычыненая шкода склала 300 рублёў. Злачынца знайшлі, сабаку вярнулі гаспадару, а супраць мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж», паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.