Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла якасць пітной вады ў населеных пунктах і засталася незадаволена. Водазабеспячэнне рэгіёна наладжана з падземных крыніц, у якіх дастаткова высокае прыроднае ўтрыманне жалеза. Даследаванні пацвердзілі, што вада многіх свідравін не адпавядае гігіенічным нарматывам. Толькі вада камунальнага вапрадавода Гарадзенскай гарадской ЖКГ па якасці падыходзіць для піцця.
Павышанае ўтрыманне жалеза зафіксавана ў вадзе некаторых камунальных водаправодаў Свіслацкага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Гарадзенскага, Ашмянскага, а таксама ведамасных водаправодаў Гарадзенскага, Бераставіцкага, Лідскага і Дзятлаўскага раёнаў, паведамілі ў інфаслужбе абласной пракуратуры.
Адбор пробаў са свідравін Смаргонскага РУП ЖКГ паказаў, што ў вёсках Сасноўка, Вётхава, Шутовічы, Лазуркі і Жодзішкі паказнікі вады па мутнасці перавышаны ў 1,5−2 разы. Пры норме ўтрымання жалеза не больш за 0,3 мг/дм3 у свідравінах Жодзішак такія паказнікі склалі 1,99 мг/дм3, у в.Сасноўка — 1,46 мг/дм3, у в.Войстам — 1,03 мг/дм3.
Аналагічная сітуацыя склалася і ў іншых раёнах вобласці.
Супрацоўнікі пракуратуры прыйшлі да высновы, што суб’екты гаспадарання, на баланс якіх пастаўлены падземныя крыніцы і сістэмы пітнога водазабеспячэння, не выконвалі належным чынам санітарных і экалагічных нормаў па іх ахове ад забруджанняў, не забяспечылі рэжым зонаў санітарнай аховы. Не ўсюды арганізаваны лабараторны кантроль якасці пітной вады.
Па выніках праверкі пракуроры раёнаў вынеслі 12 прадстаўленняў, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 5 службовых асоб і запатрабавалі ліквідаваць выяўленыя хібы і недагляды.