27 снежня ў Гродне чарговы раз пакажуць сучасную еўрапейскую анімацыю. Як і летась у цэнтры адпачынку «Партал» праграму прадставіць гродзенец, студэнт французскай школы Gobelins l'école de l’image Эдвард Курчэўскі.

У гэтым годзе ў Гродне ўбачаць дыпломныя фільмы выпускнікоў школы 2018 года. Усяго будзе паказана 13 работ.

«Я раблю кожны год такія мерапрыемства у Гродне. Паказваю анімацыю з Францыі, з лепшай школы Gobelins l'école de l’image, дзе вучуся на трэцім курсе, — распавядаю Эдвард. — Асабіста маіх работ там не будзе, але дзесьці я дапамагаў рабіць. Запрашаю ў сяброўскай атмасферы паглядзець кранальныя і глыбокія работы».

Незважаючы на тое, што ахвотных паглядзець «мульцікі» з кожным годам робіцца больш, арганізатары абяцаюць захаваць утульную «лампавасць» паказаў, каб забяспечыць свабодную камунікацыю і абмеркаванне ўбачанага.

Паказ пройдзе 27 снежня ў 19:00.

Уваход: 2 рублі