Зарплаты будаўнікоў у Беларусі вырастуць з 1 студзеня 2019 года, піша БелТА.
Адпаведная пастанова Міністэрства архітэктуры і будавання «Пра ўсталяванне цаны чалавека-гадзіны працоўных-будаўнікоў чацвёртага разраду» падпісана і набудзе моц з 1 студзеня 2019 года, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Паводле дакумента, цана чалавека-гадзіны працоўнага чацвёртага разраду павялічваецца да 7,03 бел. руб. пры выкананні пусканаладкавых працаў і да 8,15 бел. руб. пры выкананні будаўніча-мантажных працаў.
«Новы ровень цаны чалавека-гадзіны дазволіць забяспечыць годны заробак высокакваліфікаваным працоўным будаўнікам, а таксама выключыць фармаванне заробку па рэгіянальнай прыкмеце», — пракаментавалі ў міністэрстве. Гэтай мерай таксама хочуць наблізіць ровень зарплаты будаўнікоў у Беларусі да роўня ў суседніх краінах.
«Пры падвышэнні на 35% цаны чалавека-гадзіны працоўнага чацвёртага разраду да роўня 8,15 руб. у цэлым па рэспубліцы ровень каштарыснай заробнай платы працоўнага чацвёртага разраду складзе 1 369,2 руб.», — паведамілі ў Мінбудархітэктуры.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…