Навіны

«Ну не свінні, га?» Алесь Сураў прадставіў у Гродне выставу «У краіне сала»

Выставу, прысвечаную сімвалу 2019 года — свінні, прадставіў гродзенцам мастак Алесь Сураў 26 снежня у Цэнтры гарадскога жыцця. «Чым далей на гэту тэму задумваўся, тым больш самому рабілася страшна. Спачатку маляваў свіней, потым свіней і людзей. Потым людзей у выглядзе свіней», — распавёў мастак. Ажно, кажа Сураў, пад канец і сам заблытаўся, хто ёсць хто ў нашым грамадстве.

«Бывае, дома — добры, харошы чалавек. Прыходзіць на працу і становіцца свіннёй. Ці наадварот. Во хакейсты — набудавалі ім столькі палацаў, а яны нічога не выйграюць — ну не свінні, га? Усё так».

У кожным малюнку можна «ўбачыць падвох», кажа Сураў. Але яго меркаваннем, галоўнае не гэта. «Вось нядаўна мы тут разважалі пра брэнды. Я не хачу, напрыклад, украінцам аддаваць брэнд, што толькі яны могуць рабіць сала. З халеры? Іх — сланечнікавы алей і жыта. А мы заўсёды ціха расцілі свіней, ціха рэзалі і потым ціха елі».

[irp posts="94 798″ name="Брэнд Гродна: агратрэш і запрашэнне ў турму. Гродзенцы абмеркавалі, якім (не) мае быць імідж горада"]

Са словаў Сурава, каб маляваў далей, то яшчэ больш было б філасофскіх рэчаў са свіннямі. «Зразумеў, што гэта таксама брэнд, каторы не трэба аддаваць. Наш брэнд, чаму не?»

Адкрываючы выставу, мастак падзякаваў Цэнтру гарадскога жыцця за падтрымку ў арганізацыі выставы: «Думаю, што нікуды з гэтымі свіннямі больш бы не ўлез, апроч як у які-небудзь хлеў».

Падчас Калядаў, меркаваннем Сурава, усе павінны гуляць і адзін аднаго віншаваць. «Тым, у каго ўсё здарылася, можна есці. У каго не здарылася, можна пастаяць, але можна і паграшыць. Так што частуйцеся госцікі дарагія, сала е!»

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025