Невялікая ўстанова пад назвай “Wooden” да канца года адкрыецца на Вялікай Траецкай, 28. У кавярні абяцаюць вялікі выбар гарачых напояў, выпечкі і хот-догаў.

“Адкрываемся ў добрым месцы, побач універсітэт. Будзем працаваць з 8 раніцы, каб многім было зручна. У кавярні плануецца 12 пасадачных месцаў. Будзем рабіць націск на каву і хот-догі, таксама ў нас будзе шмат гарачых напояў і выпечкі”, – распавёў Hrodna.life уладальнік установы.

Інтэр’ер кавярні выкананы з дрэва, менавіта таму і такая назва – “Wooden” (з англ. драўляны). Адкрыццё запланавана на канец снежня.

"Кава і хот-догі". На Вялікай Траецкай да канца года адкрыецца яшчэ адна кавярня

Нагадаем, у канцы кастрычніка на Вялікай Траецкай адкрылася кавярня пад назвай “Мона”.