Напрыканцы года Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей атрымаў у дар два мастацкія творы — партрэт караля Стэфана Баторыя і партрэт яго жонкі Анны Ягелонкі.
Партрэты з’яўляюцца копіямі парсунаў XVI ст. Творы выкананы знакамітым мінскім мастаком Віктарам Варанкевічам, а мецэнатам выступіў беларускі прадпрымальнік Аляксандр Рудовіч. У бліжэйшы час партрэты будуць змешчаны ў пастаяннай экспазіцыі, паведамляе сайт музея.
Даведка
Парсуна (скажонае ад лат. persona — «асоба») — так першапачаткова называлі свецкі партрэт незалежна ад стылю, месца і часу напісання.