З новага года насельніцтва будзе кампенсаваць кошты на ЖКП у поўным аб’ёме, апроч цеплазабеспячэння, піша sb.by. Пра гэта заявіў у парламенце першы намеснік міністра фінансаў Юры Селіверстаў:

— Субсідаванне паслуг пасажырскага транспарта прагназуецца ў суме 315,1 мільёна рублёў. Для субсідавання жыллёва-камунальных паслуг прадугледжана 541 мільён рублёў з улікам падвышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на пяць даляраў у эквіваленце. Меркаванае падвышэнне тарыфаў дазволіць забяспечыць з 1 студзеня 2019 года стаадсоткавую кампенсацыю выдаткаў насельніцтва па ўсіх паслугах, апроч цеплазабеспячэння.

Такім чынам выходзіць, што для «дармаедаў» са створанай базы розніца ў аплаце ЖКП будзе толькі ў поўнай кампенсацыі выдаткаў на ацяпленне, і тое толькі для тых з іх, хто з’яўляецца ўласнікам жылплошчы.

[irp posts="96 480″ name="Новае з 1 снежня: База дармаедаў, ідэнтыфікацыя каментатараў, штраф за летнюю гуму. Што яшчэ?"]

[irp posts="98 156″ name="Сем'і дыпламатаў і некаторыя выпускнікі ВНУ не будуць дармаедамі. Спіс «дармаедаў-ільготнікаў""]