Дырэктарка турфірмы прайграла грошы кліентаў на стаўках

Гродзенская пракуратура перадала у суд крымінальную справу 31-гадовай дырэктаркі турфірмы пра растрату грошай.

У красавіку гэтага года абвінавачаная  зарэгістравала камерцыйную арганізацыю для аказання турыстычных паслуг.

З 15 траўня па 2 жніўня 2018 года яна атрымала ад кліентаў больш за 39 тыс. рублёў. Замест таго, каб разлічыцца з турагенцтвам і аператарам за аказанне паслуг, абвінавачаная прайграла грошы ў букмекерскіх канторах. 15 кліентаў турфірмы не змаглі паехаць на адпачынак.  Прынесеная ім матэрыяльная і маральная шкода дагэтуль не пакрытая.

Апроч таго, кабета падрабіла даведку пра прыбыткі і прадставіла яе ў «Вэлком», каб купіць мабільны тэлефон у растэрміноўку, а таксама падманам завалодала грашамі сваёй знаёмай і прычыніла шкоду юрыдычнай асобе.

Гродзенку вінавацяць у растраце  грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры, падробцы афіцыйных дакументаў і прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу.

Падчас папярэдняга следства пацярпелыя падалі да абвінавачанай пазовы пра пакрыццё прынесенай ім шкоды, якія суд разгледзіць у рамках крымінальнага працэсу. Пакуль кабета застаецца пад вартай.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: