Навіны

Беласток непатрэбны? У Саколцы адкрыўся гандлёвы цэнтр, у 2019 адкрыецца яшчэ адзін

Першы ў польскай Саколцы (Sokółka) гандлёвы цэнтр з крамай бытавой тэхнікі «RTV euro AGD» адкрыўся 15 снежня. Побач з ім ужо працуе супермаркет Biedronka. У ГЦ ёсць месца яшчэ на некалькі крамаў, піша isokolka.eu.

Гандлёвы цэнтр невялікі - усяго 3000 кв.м. Побач павінна з’явіцца яшчэ аўтамыйка. Месца пад будову цэнтра ў 2013 годзе выкупіла ў аўтобуснага перавозчыка PKS прыватная фірма, але справа зацягнулася на пяць гадоў.

Гандлёвы цэнтр яшчэ не працуе напоўніцу, ёсць вольнае месца для новых крамаў.
Euroby.info адзначае, што размяшчэнне гандлёвага цэнтра на мапе горада нязручнае. Саколка гэта транзітны горад і поспех шмат у чым залежыць ад размяшчэння паблізу трасы. Тыя, хто праязджае праз мястэчка, у тым ліку беларусаў, каб патрапіць у гандлёвы цэнтр павінны з’ехаць у паўднёвым кірунку, амаль на ўскраіну Саколкі.

Будуць яшчэ гандлёвыя цэнтры

Вясной 2019 года плануецца адкрыццё ў Саколцы яшчэ аднаго гандлёвага цэнтра на скрыжаванні вуліц Łąkowa i Norwida. Ён будзе ў два разы больш за адкрыты ў снежні 2018 цэнтр і будзе складацца з двух будынкаў. Там размесцяцца крамы: Stokrotka, CCC, Pepco, KIK, Hebe, Martes Sport, Jysk, Neonet, Textil Market, Top Secret і аптэка.

Меркаваны выгляд гандлёвага цэнтра, які адкрыецца ў 2019 годзе ў Саколцы

Падзяліцца
Меткі: Польшча

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025