На агульнай лекцыі 6 снежня слухачоў Універсітэта Залатога Веку чакаў прыемны сюрпрыз: прадстаўнік Цэнтра банкаўскіх паслуг «Гродзенская дырэкцыя» БТА банка Марыя Шчыгельская падарыла ўніверсітэту камп’ютар.
Спадарыня Марыя вельмі цепла павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячымі святамі і пажадала, каб слухачы УЗВ былі здаровыя і мелі поспехі ў камп’ютарнай граматнасці. Яна выказала надзею, што дзякуючы сучасным тэхналогіям, яны будуць мець зносіны са сваімі сваякамі і сябрамі нягледзячы на адлегласць.