Зямлю пад офісны цэнтр на Маставой купілі за 33 тысячы долараў. Што яшчэ прадалі на аўкцыёне ў аўторак і за колькі

Адміністрацыйны будынак пад офісы з’явіцца на вуліцы Маставой, 40б на месцы знесенага састарэлага будынка. Участак пад будаўніцтва аб’екта прадалі за 66,6 тысяч рублёў на адкрытым аўкцыёне 11 снежня, піша «Вячэрні Гродна».

Пабудаваць у самым цэнтры горада офісны цэнтр выявіў жаданне толькі адзін бізнэсмэн з Гродна. Паводле яго слоў, пакуль невядома, як канкрэтна будзе выглядаць будучая пабудова. Пасля куплі зямлі ён пачне вывучаць розныя архітэктурныя праекты, з якіх абярэ самы цікавы. Зрэшты, у любым выпадку будучыню будынак будзе двухпавярховым з мансардным паверхам — такія ўмовы аўкцыёну.

Нагадаем, продаж участку павінен быў адбыцца 13 лістапада, аднак з-за таго, што горад сам знёс трухлявы будынак, а не даручыў дэмантаж новаму ўладальніку, трэба было перааформіць дакументы і таргі перанеслі.

Што яшчэ прадалі?

Працягваецца распродаж зямельных участкаў пад прыватныя асабнякі. Так, знайшлі ўладальніка 8 сотак на вуліцы Адэльска ў мікрараёне «Паўднёвы-4». У ходзе таргоў тры ўдзельнікі паднялі кошт на ўчастак з пачатковых за 12,5 тысяч рублёў да 25,2 тысяч рублёў.

На вуліцы Ланского (у тым жа раёне) за зямельны надзел змагалася 5 прэтэндэнтаў. У выніку пачатковыя 18,4 тысяч рублёў выраслі ў выніковыя 39,7 тысяч рублёў. Памер ўчастка — 12 сотак.

Да канца года таксама будуць выстаўлены на продаж ўчасткі ў «Паўднёвым-4» і «Баранавічах-7.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025