Першая рэгіянальная піцэрыя Papa John’s ў Беларусі павінна адкрыцца 19 снежня на вуліцы Белабародава, 2, у Віцебску. Услед за ёй на працягу двух тыдняў абяцаюць запусціць яшчэ тры кропкі - у Магілёве, Гомелі і Гродне. Да гэтага моманту пункты амерыканскага брэнда функцыянавалі толькі на тэрыторыі Мінска, піша Onliner.by.
Адрасы новых кропак ужо вядомыя. У Гродне піцэрыя адкрыецца на вуліцы Маркса, 24. Усе піцэрыі будуць працаваць у тым ліку і на дастаўку да 23:00. Аформіць дастаўку можна на сайце, у мабільным дадатку або па тэлефоне.
У кожным з новых рэстаранаў будуць рыхтаваць амаль 30 відаў піцы: ад фірмовай «Супер Тата» з трыма відамі мяса да класічнай «Пепероні». Да піцы прапануюцца два віды цеста — традыцыйнае і тонкае, магчымасць дадаць сырны борт або агароднінныя, мясныя інгрэдыенты, сабраўшы піцу на свой смак. З іншых страў прадстаўлены салаты, закускі, дэсерты і напоі. Абяцаецца, што першых наведвальнікаў будуць чакаць акцыі і зніжкі.
Першы рэстаран Papa John’s ў Беларусі адкрыўся ў красавіку 2015 года. За тры з паловай гады сетка вырасла да 11 піцэрый, усе яны сканцэнтраваныя ў сталіцы. Апошняя кропка сеткі адкрылася ў сярэдзіне мінулага месяца ў Лошыцы.
Вядомыя сусветныя сеткі грамадскага харчавання пачалі асвойваць рэгіянальныя рынкі Беларусі адносна нядаўна. Першы «Макдональдс» за межамі Мінска адкрыўся ў Віцебску толькі ў 2014 годзе. Першы рэгіянальны Burger King — у красавіку 2017-га ў Гродне. KFC пакуль ёсць толькі ў Мінску і Брэсце.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…