Спадчына

«Аб'ехаў увесь Гродна ў пошуках сведкаў». Ужо можна заказаць кнігу ўспамінаў ад Руслана Кулевіча і Hrodna.life

На краўдфандынгавай платформе ulej.by пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі Руслана Кулевiча «Горад адзін, успаміны розныя». Гэта збор успамінаў пра Гродна 1930−40-х гадоў. Журналіст запісаў іх у размовах з пажылымі гродзенцамі, якія памятаюць тыя часы.

Ад аўтара

У аснову гэтай кнігі ляглі ўспаміны 16-ці жыхароў Гродна, якія перажылі ў сваім дзяцінстве і маладосці такія цяжкасці, якія нам сёння цяжка ўявіць. Гэта неаднаразовыя змены ўлады, вайна, турма, пагромы, прымусовыя работы і ссылкі. І ўсё гэта адбывалася ў адным горадзе з сярэдзіны 1930-х гадоў да заканчэння Другой сусветнай вайны. Некаторыя гісторыі па-свойму ўнікальныя, бо раней пра падобныя выпадкі ў Гродне не даводзілася чуць нават прафесійным гісторыкам.

Кожная старонка гэтай кнігі распавядае пра пэўны перыяд з жыцця адной гродзенскай сям'і. Я паспрабаваў больш даступна і зразумела прадставіць вам гэтыя ўспаміны, а таксама пастараўся паказаць гэтых людзей: як яны выглядалі ў міжваенны і ваенны час, і як на момант інтэрв'ю.

Кнігу назваў «Горад адзін, успаміны розныя», таму што ўсе рэспандэнты жылі ў адным горадзе, але іх стаўленне да тых ці іншых падзеяў - і адпаведна ўспаміны — зусім розныя. Многія ўспамінаюць прыход саветаў у верасні 1939 года, мясцовых яўрэяў, якія складалі палову насельніцтва міжваеннага Гродна. І тое, як з імі сябравалі і хадзілі ў іх крамы, і, наадварот, пагромы ды бойкі. Асабліва цікавыя ўспаміны звязаны з перыядам нямецкай акупацыі Гродна, калі немцы стварылі гета, а мясцовыя яўрэі спрабавалі схавацца ў знаёмых ці сяброў. Хтосьці дапамагаў яўрэям, а хтосьці, баючыся пакарання, не стаў гэтага рабіць.

У першую чаргу я ставіў сабе мэту назбіраць як мага больш успамінаў пакуль старажылы яшчэ жывуць і нешта памятаюць. За 2018 год на веласіпедзе я аб’ехаў практычна ўвесь Гродна ў пошуках людзей, гатовых расказаць свае гісторыі. За гэты перыяд я сабраў больш за 30 успамінаў і каля 100 здымкаў, пераважна з жыцця гродзенцаў даваеннага перыяду. Давялося мне сустрэць на вуліцах старога Гродна і двух чалавек, якія адразу пасля вайны вымушаныя былі пакінуць родны горад і вярнуліся толькі праз шмат гадоў.

Карыстаючыся магчымасцю выказваю падзяку за каштоўныя парады і за дапамогу ў пошуку старажылаў рэдакцыі Hrodna.life, Алене Мішанёвай, Ірыне Давыдзік, Андрэю Вашкевічу і Таццяне Касатай-Герасюк.


Заказаць кнігу «Горад адзін, успаміны розныя. Гродна 1930−40-х вачыма жыхароў»


Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025