Музычны спектакль прайшоў у Гродне 5 снежня. У Лідзе яго пабачылі 2 снежня. Гэта ўжо пяты мюзікл, прыдуманы і рэалізаваны валанцёрамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Ён прысвечаны адразу двум адметным падзеям — Дню валанцёра і Дню людзей з інвліднасцю.
Сцэнар да мюзікла напісала студэнтка-псіхолаг і валанцёрка дзіцячага хоспіса Людміла Цімашок. Гэта яе аўтарскі дэбют. «Ідэя з’явіася яшчэ летам. Як вярнулася з канікулаў у горад, расказала пра яе Марыі Бразінскай, кіраўнічцы валанцёраў дзіцячага хоспіса і Ваню Бараноўскаму, які займаецца тэатральнымі праектамі. Яны падтрымалі ідэю і дапамаглі ў працы».
«Я не першы год працую з дзіцячым хоспісам і яшчэ не бачыла ніводнага дзіцяці з інваліднасцю без талента. Нехта можа спяваць, іншы — прыдумляць гісторыі. Кожны з нас таленавіты, разумны і па-свойму прыгожы. Мы можам здзейсніць усё, што захочам і паказаць свой талент людзям».
Для Антона Юркойця мюзікл стаў шляхам да валанцёрства ў дзіцячым хоспісе. «Спачатку сябры-студэнты с факультэта псіхалогіі запраслі проста паглядзець, а потым трэба было тэрмінова падмяніць аднаго з актораў. Пасля гэтага застаўся. Можна сказаць, што мюзікл зацягнуў мяне ў хоспіс.»
Дзень людзей з інваліднасцю, меркаваннем дырэктаркі дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка, варта адзначаць як «інфармацыйны дзень для тых, што інваліднасці не мае, каб нагадаць пра роўныя для усіх правы». Па сусветнай статыстыцы статус інваліда мае кожны сёмы жыхар планеты. У беларусі такіх людзей каля 600 тысяч.
«Галоўны пасыл нашых акцый ў гэты дзень — паказаць, што інваліднасць не вырак, а толькі юрыдычны статус. Калі мы хоць трохі наблізілі гледачоў да гэтай думкі, то мэта дасягнута».
У Лідзе гледачамі мюзікла сталі каля 500 школьнікаў.
Наступным горадам, дзе пабачаць мюзікл стане Ваўкавыск. Таксама акторы-валанцёры гатовы паказаць мюзікл на прадпрыемствах ці ў навучальных установах горада.