Пасля навіны пра тое, што ў Гродне на вуліцы Савецкай 45 гадоў не здымалі аб’яву, у рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся чытач Дзмітрый Вінчэўскі. Аказалася, у яго ў пад’ездзе захаваўся графік уборкі з 1954 году!
«Вандалаў няма ў пад’ездзе, таму ён застаўся вісець. Былі яшчэ таблічкі» Беражыце ваду «і» Выклікайце сантэхніка" таго перыяду,
але іх знялі нейкія калекцыянеры, а графік уборкі за шклом так і застаўся вісець. Прыемна, што такая рэч захавалася ў пад’ездзе. Калі прыязджаюць госці, я стараюся паказваць ім графік — гэта ўжо як музейны экспанат , — распавёў Дзмітрый Вінчэўскі.
Дом на вуліцы Падольнай, дзе вісіць графік уборкі, быў пабудаваны ў 1952 годзе. Першымі жыхарамі былі працоўныя танкасуконнага камбіната. Графік уборкі ў пад’ездзе на Падольнай вісіць ужо 64 гады.
Дарэчы, аб’яву з вуліцы Савецкай, 6 знялі невядомыя на наступны дзень пасля публікацыі навіны. Таму нумар дома на Падольнай, дзе вісіць графік уборкі, мы не паведамляем.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…