Спірт пастаўлялі ў Беларусь з Расіі. Усяго выяўлена кантрафакту на суму каля трохсот тысяч беларускіх рублёў. Гэта найбольшае з пачатку года затрыманне кантрафактнай спіртазмяшчальнай вадкасці ў маштабах краіны.
— У ходзе праведзеных аглядаў аўтамабіляў і памяшканняў на тэрыторыі Гродна і раёна канфіскавана каля пятнаццаці тысяч літраў этылавага спірту, заводскім спосабам разлітага ў пяцілітровыя пластыкавыя каністры, — паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Першапачаткова было вядома пра затрыманне аўтамашыны Рэно. Ёй кіравалі вадзіцелі аднаго з ПУП Гродна. У паўпрычэпе праваахоўнікі выявілі 1499 ёмістасцяў па 5 літраў кожная, у якіх знаходзілася 7495 літраў этылавага спірту «Ферэйн».
Практычна адначасова ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна затрымалі аўтамашыну «Мэрсэдэс Віта». 34-гадовы кіроўца перавозіў каля 496 ідэнтычных ёмістасцяў з 2480 літрамі спірту.
— Праз некалькі гадзін пры аглядзе адной з кватэр па вуліцы Дамброўскага ў Гродне і дома ў вёсцы Жытомля Гродзенскага раёна ў 64-гадовай жыхаркі Гродна выяўлена і канфіскавана 924 аналагічныя ёмістасці з 4620 літрамі таго ж спірту, — пракаментавалі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У дачыненні да чатырох грамадзян распачаты адміністрацыйныя працэсы. Зараз у дачыненні да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы. На аўтамабілі накладзены арышт. Агульны кошт арыштаванай маёмасці 80 000 беларускіх рублёў.
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…