Шматпрофільны будынак аднаго з «азотаўскіх» падраздзяленняў на вуліцы Томіна 14/2, дзе раней размяшчаліся стаматалагічны кабінет, цырульня і кафэ, сышло з малатка на электронных таргах. Прадаць яго не маглі на працягу года, піша «Вячэрні Гродна».

Як піша рэсурс «Прайм Пресс» са спасылкай на прэс-службу Беларускай універсальнай таварнай біржы, у таргах прымалі ўдзел адна юрыдычная асоба і два прадпрымальніка. У ходзе таргоў было зроблена пяць ставак з крокам у 5%. У выніку цана аб’екта вырасла са стартавых 160 тысяч да 325 тысяч рублёў. Пераможцам стала юрыдычная асоба.

Агульная плошча — 1,6 тысяч квадратных метраў. Якіх-небудзь абцяжаранняў па аўкцыёну няма. Усяго ў двухпавярховым будынку 17 ізаляваных памяшканняў, 10 з іх яшчэ ўлетку гэтага года былі занятыя арандатарамі. Дарэчы, раней там размяшчаўся бар «1001 ночь». Паблізу ёсць паркоўка і пад’язныя шляхі.

У тэму

Застаецца непрададзеным яшчэ адзін непрофільны будынак «Азота» — закансерваваны прафілакторый з дзеючым басейнам на вуліцы Томіна, 26. За ўвесь комплекс агульнай плошчай каля 4,8 тысяч «квадратаў» просяць за 1 млн 445 тыс. рублёў. Нагадаем, у 2014 годзе тут пачалі рэканструкцыю, аднак з-за недахопу фінансавання праект замарозілі. Паспелі толькі адрамантаваць басейн, які запрацаваў у сакавіку 2015 года і прыймае наведвальнікаў да гэтага часу.

На самом «Азоце» прафілакторый палічылі цяжкім і лішнім, бо ў прадпрыемства ўжо ёсць санаторый «Жамчужына». Грошы ад продажу аб’ектаў плануюць накіраваць на маштабную мадэрнізацыю, якая запланавана на прадпрыемстве.