Купіць арыгінальныя падарункі да Калядаў і Новага года і зарадзіцца добрым настроем гродзенцы змогуць з 14 па 16 снежня ў лёгкаатлетычным манежы ЦСК «Нёман» — тут будзе працаваць навагодні кірмаш, піша «Вячэрні Гродна».

Па словах арганізатараў, на плошчы тры тысячы квадратных метраў будуць прадстаўлены аўтарскія вырабы ручной працы ад беларускіх рамеснікаў, мастакоў і дызайнераў з 40 беларускіх гарадоў. Акрамя гэтага, госці змогуць набыць тавары для дома, адзенне і абутак, кандытарскія вырабы, сувеніры, чай і многае іншае.

На кірмашы асобнае месца зойме забаўляльная пляцоўка, дзе артысты прадставяць навагоднюю праграму і розыгрыш прызоў ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Працаваць кірмаш будзе з 11:00 да 19:00. Уваход платны, кошт квітка — 2 рублі.

У Гродне пройдзе навагодні кірмаш