У пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая» (з беларускага боку — «Брузгі») з 16 па 28 снежня будзе праводзіцца мантаж сетак для навесаў ў зоне афармлення аўтамабіляў пры ўездзе ў Польшчу. У ходзе работ будуць паслядоўна перакрывацца па 2 паласы рэгістрацыі, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі, піша «Гродзенская праўда».

У пункце пропуску «Баброўнікі» (з беларускага боку — «Бераставіца») у сувязі з будаўніцтвам агароджаў да 17 снежня будзе перыядычна абмяжоўвацца рух буйнагабарытнага транспарту.

У сувязі з правядзеннем работ магчымыя цяжкасці пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы праз названыя пункты пропуску. Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездкі за мяжу.