У 2008 годзе 72-гадовы жыхар Ліды прапаў у лясным масіве паблізу вёскі Мергінцы. Лідская міліцыя не змагла яго знайсці, піша «Гродзенская праўда».
— На працягу 10 гадоў праводзіліся адпаведныя пошукавыя мерапрыемствы, — паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
11 кастрычніка гэтага года падчас чарговага рэйду ў глыбіні ляснога гушчару на адлегласці дзесяці кіламетраў выяўленыя касцяныя астанкі чалавека. Генетычная экспертыза паказала, што яны належаць знікламу ў 2008 годзе мужчыне.