Супрацоўнікі «Гарсвятла» ўсталёўваюць навагоднюю ілюмінацыю ў Гродне. Ужо 6 снежня новыя светлавыя дэкарацыі з’явіліся на плошчы Леніна і ў парку Жылібера. Тут стары фантан ўпрыгожваюць касаткі, якія ныраюць у ваду.

Чаму менавіта касаткі, а не парасяты? Дызайнер «Гарсвятла» распавёў, што гэтая ідэя звязаная хутчэй з зімовым сезонам, чым з сімвалам новага года. Касатак абралі з-за таго, што гэтыя рыбы жывуць у паўночных халодных морах. Сімвал года, па словах дызайнера, таксама хутка з’явіцца ў цэнтры горада.

Днём фантан выглядае вось так:

Фотафакт: у парку Жылібера ўсталявалі навагодніх касатак
Калі вечарам запаляць ілюмінацыю, будзе вось так:
Фотафакт: у парку Жылібера ўсталявалі навагодніх касатак