Помнік заснавальніку горада, туалет на Савецкай і недахоп персаналу. У Гродне зноў абмеркавалі праблемы бязвізавага турызму

Як прыцягнуць яшчэ больш турыстаў у Гродна, якія новыя кафэ адкрыюць і дзе з’явяцца велапаркоўкі, абмеркавалі прадстаўнікі ўлады разам з зацікаўленымі прадстаўнікамі грамадскасці і бізнесу на каардынацыйным савеце па турызме, піша «Вячэрні Гродна».

Пра «бязвіз» ведаюць нямногія

Больш за два гады працуе сайт grodnovisafree.by з інфармацыяй для замежных гасцей, і хутка Гродна сустрэне 90-тысячнага бязвізавага турыста, але да гэтага часу аб навіне мала ведаюць.

— Каб знайсці гэтую інфармацыю, напрыклад, на сайце МЗС Беларусі, трэба зрабіць не менш чатырох клікаў. Сярэднестатыстычны карыстальнік інтэрнэту не будзе рабіць cтолько пераходаў. Мае турысты кажуць, што даведваюцца аб бязвізе ад сваіх знаёмых, — запэўнівае дырэктар прыватнага турысцка-спартыўнага прадпрыемства «Спортінтур» Мікалай Братанюк.

На Савецкай плошчы туалета не будзе

Першая сустрэча госця з краінай пачынаецца з прыбіральні на мяжы, як ні камічна гэта гучыць.

— Туалет ў Брузгах платны, а ў большасці прыяўджаючых проста няма з сабой неабходных 60 капеек. І гігіена пакідае жадаць лепшага. У туалетах з боку Польшчы гэтых праблем няма і заўсёды ёсць туалетная папера. Адна мая амерыканская турыстка сказала, што прывезла дадому нашу шэрую туалетную паперу як сувенір! У цэнтры горада бясплатных туалетаў няма. Прыходзіцца па пяць чалавек адпраўляць у розныя кафэ. Але калі прыязджае 20 аўтобусаў, усіх туды не адправіш. Такая ж праблема і з біятуалетамі каля Каложскай царквы: хацелася б, каб іх было больш і яны былі ў належным стане, — выказалася дырэктар турыстычнай кампаніі «СоларТур» Наталля Панова.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы ОУПП «Гродзенская гарадская ЖКГ» Сяргея Сямашкі, у цэнтры горада не атрымліваецца паставіць прыбіральні так, каб яны не кідаліся ў вочы.

— На Савецкай плошчы туалета не будзе, і гэтае пытанне адназначна закрыта, — заявіў ён. — Дзеля жарту прапаноўваў зрабіць перасоўны туалет, як у Еўропе.

Адкрыюць кафэ са стравамі нацыянальнай кухні

У той жа час прадстаўнікі турфірмаў адзначаюць, што ўжо няма праблем з грамадскім харчаваннем, якія былі два гады таму. У большасці кафэ і рэстаранаў ахвотна ідуць на супрацоўніцтва, могуць адаптаваць меню пад канкрэтную турыстычную групу, дадаюць нацыянальныя стравы. Аднак ёсць і недахопы: не ўсюды вай-фай і меню на англійскай мове.

Дарэчы, за два гады ў горадзе з’явілася 34 аб’екта харчавання больш чым на тысячу месцаў. У снежні павінны адкрыць кафэ «Бараш», а ўжо ў наступным годзе запрацуе «Бар на Тэлеграфнай». На Савецкай вуліцы з’явіцца кафэ «Дранікі», дзе будуць падаваць стравы беларускай кухні, распавяла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага гарвыканкама Яніна Блізнеўская.

Твары персаналу нагадваюць дажджлівае надвор’е

Яшчэ адна праблема — абслугоўваючы персанал, прычым не толькі ў сістэме грамадскага харчавання.

— Часам дробязі могуць звесці на нішто працу мноства людзей. Афіцыянт у кафэ з посным тварам, які шпурнуў талерку, або неахайная ватоўка работніка на шлюзе Аўгустоўскага канала часам псуюць усё ўражанне. Таму не лішнім было б увесці простую уніформу для персаналу і больш пільна сачыць за якасцю абслугоўвання, — прапанавала Наталля Панова.

Яніна Блізнеўская патлумачыла, што ў кропках грамадскага харчавання не хапае кадраў, а тэрмін навучання ў тэхнікумах кароткі, каб асвоіць тонкасці сферы абслугоўвання.

Зробяць капрамонт Вялікай Траецкай

У горадзе каля хостэла «Стары мост» і ў пляжных зонах з’явяцца новыя велапаркоўкі.

— Для развіцця безбар’ернага асяроддзя і велатурызму выканана асноўная частка плана па паніжэння бартоў ў гістарычнай частцы горада. Яшчэ адна наша задача — даабсталяваць велапаркоўкамі пляжныя зоны. У мінулым годзе паставілі на Цэнтральным пляжы, — распавёў Сяргей Сямашка.

У наступным годзе правядуць капітальны рамонт Вялікай Траецкай вуліцы — ад пажарнай каланчы да перасячэння з Кастрычніцкай.

Патрэбен помнік заснавальніку горада

Кандыдат культуралогіі, дацэнт і загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ ім. Янкі Купалы Сяргей Данскіх прапанаваў задумацца пра тое, каб стварыць манументальную скульптуру, якая будзе прыцягваць турыстаў.

— Аб'екты павінны быць абсалютна арыгінальнымі, толькі гродзенскімі, — упэўнены гісторык. — Гораду патрэбны адзін манументальны помнік, з якім можна абдымацца, рабіць сэлф. Усё гэта разляціцца як бясплатная рэклама ў сацыяльных сетках. Напрыклад, помнік Якубе Чэхаўскому — першаму «культурысту» у Еўропе, які нарадзіўся ў Гродне. Або помнік заснавальніку горада — князю Усеваладу, бо Гродна — адзіны каралеўскі горад, дзе няма помніка заснавальніку. У Брэсце, Віцебску, Навагрудку такія ёсць. Тым больш што аснаванне Гродна звязана з вяселлем. Помнік стане працаваць на імідж горада і прыносіць даход, а вакол яго будзе анімацыя, падцягнуцца вяселлі. Трохі засталося да 900-годдзя горада, таму збіраць сродкі і шукаць месца трэба ўжо зараз.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025