Усяго ў Гродне запланавана 12 вялікіх елак, 11 з іх ужо занялі свае месцы, яшчэ больш як 880 елак стануць упрыгожаннем і дадаткам канструкцый. У цэнтры ўжо завяршаецца мантаж елак і светлавых аб’ектаў.

На плошчы Леніна размясціліся шары, на вуліцы Савецкай з’явіліся аркі. Усяго на ўпрыгожванне горада сыдзе 12,5 кіламетраў гірлянд, запаляцца 75 300 лямпачак. Дарэчы, уся ілюмінацыя энергазберагальная. З’явяцца ў Гродне і два фантана — адзін у парку Жылібера, і фантан на Савецкай плошчы.

-У гэтым годзе мы дадаткова зрабілі канструкцыі святладынамічныя — 36 штук, якія таксама будуць выстаўленыя, як у парку Жылібера, так і на плошчы Савецкай і Леніна. + На сённяшні дзень мы ўжо на трох кольцах узвялі канструкцыі «піраміда», вышынёй 9−11 метраў, у залежнасці ад кальца, якія будуць ствараць інсталяцыю елкі, якія таксама вельмі прыгожа глядзяцца. На сёння мы ўжо практычна скончылі ўсе працы па новым фігурам, якія будуць увозіцца на наступным тыдні, каб надаць трошкі настрою для жыхароў, таму гэта ўсё плануем мы на наступным тыдні, — распавядае «Гродна Плюс» Алег Дабравольскі, генеральны дырэктар прадпрыемства «Гарсвятло».

Удала, паабяцалі на прадпрыемстве «Гарсвятло», ўпішацца ў светлавое ўпрыгожванне горада і сімвал будучага года. Дызайнеры абяцалі абыграць яго з гумарам і ненадакучліва. Падрыхтоўкі скончацца да сярэдзіны снежня. А пакуль у гараджан яшчэ ёсць магчымасць унесці і свае ўласныя прапановы па ўпрыгожванні горада да навагодніх святаў. Свае ідэі можна накіроўваць на электронны адрас прадпрыемства «Гарсвятло».

youtu.be/X4wZPJgWAf0

Ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці 8 снежня роўна ў 17.30 будзе ўключана святочная ілюмінацыя і запаляцца агні на галоўных ёлках, піша БЕЛТА.

У Гродзенскай вобласці перад святам адкрыюцца 5 рэзідэнцый Дзеда Мароза. У прыватнасці, галоўны святочны персанаж Гродзенскага раёна паселіцца ў сядзібе на Аўгустоўскім канале. Чарговы сезон адкрывае рэзідэнцыя Дзеда Зімніка і Бабы Завірухи пад Іўе. Таксама Дзед Мароз будзе прымаць гасцей на возеры Свіцязь у Наваградскім раёне, на базе аздараўленчых лагераў у Зэльвенскім і Шчучынскім раёнах.


Глядзіце праграму навагодніх святаў у Гродна