У надыходзячым годзе Кастрычніцкі раён чакае вялікае будаўніцтва — запрацуе новы фантан, з’явіцца 3D ёлка і шматузроўневыя дамы. Асноўныя работы будуць весціся на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў і тэрыторыі, прылеглай да філармоніі, паведамляе «Гродна Плюс».

Бліжэй да Новага года каля філармоніі ўсталююць натуральную елку. А да 2020-га запланаваны мантаж сучаснай 3D мадэлі. Побач з філармоніяй з’явіцца аб’ект грамадскага харчавання і добраўпарадкаваная стаянка. Пра гэта распавёў Алег Бялінскі, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.


Як будзе выглядаць абласная філармонія пасля рэканструкцыі


У наступным годзе запланаваны рамонт сярэдняй школы № 6, і на продаж будуць выстаўленыя аб’екты некаторых прадпрыемстваў, якія знаходзяцца побач з філармоніяй. Будзе добраўпарадкавацца тэрыторыя вакол тытунёвай фабрыкі.

Увесну на пляцоўцы каля філармоніі запрацуе новы фантан. Улады зоймуцца азеляненнем прылеглай тэрыторыі. Узамен кожнага высечанага дрэва будуць высаджаны новыя. Улады лічаць, што гэта месца стане новай культурна-забаўляльнай пляцоўкай горада.

У прыватным сектары на Савецкіх Пагранічнікаў частка людзей ужо выселена. У наступным годзе з’явяцца сучасныя бетонныя канструкцыі, якія знаходзяцца ў Мінску, прадпрыемства пабудуе «арыгінальны шматузроўневы дом». І ў далейшым там будуць прадавацца ўчасткі для будаўніцтва шматкватэрных дамоў.

www.youtube.com/watch?v=V1Iar7Zn_IA