Работы па ўладкаванні новага кафэ на вуліцы Ажэшкі пачаліся з лета. Ва ўстанове, якая будзе знаходзіцца ў будынку пачатку XX стагоддзя, націск будзе зроблены на традыцыйную беларускую страву з бульбы — дранікі.

Калі адкрыецца кафэ яшчэ невядома. Зараз у памяшканні ідзе капітальны рамонт, таксама ідзе збор патрэбнай дакументацыі. З канца верасня ў інстаграме з’явіўся акаўнт «Дранікі Гародня», дзе час ад часу з’яўляюцца пасты як з стравамі, так і з працэсам рамонту памяшкання.

Будынак 1900 года пабудовы на вуліцы Ажэшкі, 35 фонд «Гроднааблмаёмасць» спрабаваў прадаць з лістапада 2016 года. Толькі праз год, у сёмым па ліку аўкцыёне, яго прадалі па значна зніжанай цане.

Плануецца, што ўжо у 2019 годзе гэты будынак ажыве. На першым паверсе будзе працаваць кавярня «Coffee Sound» (яна ўжо там размешчна) і кафэ «Дранікі Гародня». На другім паверсе адкрыюцца офісы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life