Аўтаперавозчыка з Гродна, якому належаў мікрааўтобус, які ўрэзаўся ў бетонную агароджу на М6, могуць пазбавіць ліцэнзіі. Маршрутка належала гродзенскаму ЗП «Чаплінскі», піша “Гродзенская праўда”.

Дакументы аб пазбаўленні ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі накіравалі ў Міністэрства транспарту і камунікацый. Ліцэнзіі можа пазбавіцца і гродзенскае ПГУП “Амігас Транс», якое фармальна ажыццяўляла медыцынскі кантроль перад выездам на лінію кіроўцаў, якія пад выглядам рэгулярных перавозак выконвалі і так званыя «левыя» рэйсы. Пра гэта паведамляюць у філіяле Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці.

Нагадаем, што 18 кастрычніка адбылася аварыя ў Валожынскім раёне. На аўтадарозе Мінск – Гродна мікрааўтобус «Мэрсэдэс» урэзаўся ў бетонную агароджу. Загінула 2 чалавекі, пацярпелі 14. 46-гадовы вадзіцель не ўлічыў дарожную абстаноўку і не справіўся з кіраваннем. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.


Маршрутка “Мінск-Гродна” заехала ў бетонную агароджу на трасе М6. Папярэдне паведамляюць пра ахвяраў


У Міністэрстве транспарту і камунікацый лічаць, што вырашыць праблему рэгулярных ДТЗ з удзелам маршрутак можна шляхам ўзмацнення адказнасці перавозчыкаў за невыкананне патрабаванняў бяспекі.


Мінтранс хоча ўзмацніць пакаранне за небяспечныя перавозкі. Ці знікнуць маршрутчыкі-парушальнікі?