Падатковыя інспектары нагадваюць: тым, хто будзе віншаваць людзей у вобразе Дзеда Мароза, Снягуркі ці іншых казачных персанажаў, трэба заплаціць падаткі, піша БЕЛТА.

Дзяды Марозы і Снягуркі павінны даць пісьмовае апавяшчэнне ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства і заплаціць адзіны падатак. Рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка не трэба. «Сума падатку, якая падлягае выплаце ў бюджэт, вылічаецца і прад’яўляецца падатковым органам на падставе пiсьмовага паведамлення», — адзначылі ў інспекцыі МПЗ. Стаўка адзінага падатку за месяц для Гродна складае Br112, для Ліды, Ваўкавыска, Навагрудка, Слоніма і Смаргоні - Br75, для іншых населеных пунктаў Гродзенскай вобласці - Br60.

Пры вядзенні дзейнасці без уплаты падатку неабходна будзе яго выплаціць па дзеючай стаўцы. Пры паўторным парушэнні стаўка падатку будзе павялічана ў пяць разоў.